Вы таксама кіруеце валанцёрскім атрадам факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму “BeneFikt”. Паразважайце, калі ласка, якім павінен быць сапраўдны валанцёр.
-Валанцёрскі атрад на факультэце існуе дастаткова доўга, я каля 10 гадоў кірую ім. Мне падабаецца дапамагаць іншым людзям. Калі ты бачыш, што твая праца прыносіць радасць, што твая дамамога робіць жыццё другога чалавека лепшым, гэта дае табе сілы, змушае рухацца ўперад. А таксама нават паглядзець на свае праблемы з іншага боку, бо ты бачаш, што ў другога чалавека больш складанае жыццё.
Валанцёр - гэта сябар, які гатовы не толькі дапамагаць, але і падтрымліваць, дарыць цеплыню. З ім можна пагаварыць, пасмяяцца, падзяліцца трывогамі.
Хачу, каб валанцёры неслі з сабой дабрыню, энтузіязм і натхненне.
Як вы лічыце, ці патрэбна людзям падтрымка ў іх пачынаннях? Ці падтрымлівае Вас сям'я ў вашых пачынаннях?
-Сям’я - гэта не толькі месца, дзе можна знайсці падтрымку, павагу. Гэта як рэферэнтная група, якая з’яўляецца аўтарытэтам для цябе. Гэта людзі, якія вельмі значныя для чалавека. Сям’я дапамагае праходзіць чалавеку ўсе стадыі жыццёвага цыклу.
Вы вельмі актыўны чалавек, які ўвесь час знаходзіць для сябе новыя цікавыя заняткі. Можа, у Вас ёсць ідэі, чым бы Вы хацелі цікавым пачаць займацца?
-Люблю чытаць, як вырошчваць кветкі. Думаю, у будучым займуся іх вырошчваннем. Люблю расліны майго вясковага дзяцінства: півоні, ружы, вяргіні. Хачу спасцігнуць сапраўднае майстэрства ў іх вырошчванні. Таксама хачу навучыцца пячы хлеб. Такі, які калісьці пякла мая бабуля. Думаю, змагу асвоіць і гэтую тэхналогію.
Сямейныя традыцыі і звычаі дапамагаюць нармальна ўзаемадзейнічаць з грамадствам, робяць згуртаванай сям'ю, умацоўваюць роднасныя сувязі, паляпшаюць паразуменне паміж людзьмі. Ці ёсць у Вас сямейныя традыцыі?
-Сямейныя традыцыі - гэта складаная рэч. Важна фарміраваць і ўтрымліваць традыцыі на працягу ўсяго сямейнага жыцця: калі ў сям’і з’яўляюцца дзеці, а потым і ўнукі, тады пастаянна з’яўляцца нагоды для традыцый. Я лічу, што фарміраванне традыцый ляжыць на плячах жанчыны, гэта яе абавязак. Нашы традыцыі, перш за ўсё, маюць рэлігійны характар. Хоць мая сям’я і не прытрымліваемся строгіх рэлігійных правіл, але пэўныя хрысціянскія традыцыі захоўваем.
Адна з нашых сямейных традыцый – гэта наведванне маёй мамы ў вялікія святы. Кожны год усёй сям’ёй рыхтуемся да яе дня нараджэння. І ўнукі ведаюць, што ў іх ёсць баба Маня і трэба ехаць віншаваць яе з рэлігійнымі святамі і днём нараджэння. Мы збіраемся вялікай кампаніяй: не толькі мая сям’я, але і ўся радня – а ў мае мамы 6 унукаў і тры праўнукі. І гэта тое, што нас яднае. Лічу, што трэба прывучаць і дзяцей, і ўнукаў да сямейных традыцый.
Як вы лічыце, у кожнай сям’і павінен быць лідар?
-У нашай сям’і, я лічу, няма лідара. Мы вырашаем ўсё разам, шмат што робім сумесна, не перакладаем адказнасць адзін на другога. Але я стараюся падкрэсліць ролю мужчыны, магчыма, з гледжання маладых, гэта і патрыярхальна. У сям’і мы цэнім і паважаем думкі сваіх дзяцей, думкі ўнукаў. Імкнемся, каб кожны паважаў дасягненні і нават маленькія перамогі іншага.
Ваша сямейная пара - прыклад для многіх. Якое б пажаданне вы далі будучым сем'ям для пабудовы такога моцнага і шчаслівага шлюбу?
- Самае галоўнае ў сям’і - гэта ўзаемапавага, узаемаразуменне, і гэта прыходзіць не адразу. Трэба нямала пераадолець цяжкасцяў, каб зразумець, што патрэбна тваёй другой палове. Галоўнае - умець спакойна гаварыць, чуць адзін аднаго і заўсёды ісці насустрач і знаходзіць кампраміс.
Материал: Диана Никулина